Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруецца Указ № 366 ад 11 жніўня 2005 г.)
Указ № 380 ад 25 кастрычніка 2022 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 380, якім унесены змяненні ва Указ № 366 ад 11 жніўня 2005 года "Аб фарміраванні цэн на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку".
Дакументам устаноўлены адзіныя падыходы да пераацэнкі імпартных медыцынскіх тавараў пры змяненні курсаў валют незалежна ад краіны вытворчасці. А менавіта, замацаваны абавязак імпарцёраў карэкціраваць кошт медыцынскіх тавараў, пастаўленых з адтэрміноўкай плацяжу, пры зніжэнні курсаў валют.
Указ прыняты ў мэтах удасканалення цэнавай палітыкі на рынку медыцынскіх тавараў і накіраваны на захаванне асартыменту запатрабаваных лякарстваў на ўнутраным рынке, забеспячэнне іх даступнасці для насельніцтва і арганізацый аховы здароўя.
-
Спампаваць 380uk.pdf71 Кб