Аб праекце міжнароднага дагавора
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Мытным кодэксе ЕАЭС, які закранае сферу электроннага гандлю. Адпаведны Указ № 391 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 18 снежня.
Дакумент падрыхтаваны ў рамках рэалізацыі Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Праект міжнароднага дагавора, у прыватнасці, рэгулюе парадак і ўмовы перамяшчэння праз мытную граніцу ЕАЭС тавараў электроннага гандлю. Прадугледжваецца стварэнне інстытута аператара электроннага гандлю, які будзе забяспечваць на прасторы саюза лагістыку і мытнае афармленне аперацый з таварамі, якія набываюць фізічныя асобы ў інтэрнэце.
У праекце пратакола таксама пералічаны ўмовы ўключэння юрыдычнай асобы ў рэестр аператараў электроннага гандлю, падставы для выключэння з яго, правы, абавязкі і адказнасць аператара электроннага гандлю.
На правядзенне перагавораў па праекце пратакола і падпісанне дакумента ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.
-
Спампаваць 391uk.pdf704 Кб