Аб праекце міжнароднага дагавора
Указ № 390 ад 18 снежня 2023 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам, яго дзяржавамі-членамі і Іранам. Адпаведны Указ № 390 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 18 снежня.
Аляксандр Лукашэнка ўпаўнаважыў Урад на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.
-
Спампаваць 390uk.pdf706 Кб