Аб праекце міжнароднага дагавора

Указ № 267 ад 2 ліпеня 2025 г.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня падпісаў Указ № 267, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Расіі аб умовах дзейнасці Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

Гэтым міжнародным дагаворам канкрэтызуецца статус і асноўныя палажэнні дзейнасці ВНУ, якія датычацца, у прыватнасці, задач, правіл і парадку прыёму для атрымання адукацыі, органаў кіравання.

Заключэнне пагаднення будзе садзейнічаць развіццю і ўмацаванню адносін паміж дзвюма краінамі.

На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства адукацыі.