Аб праекце міжнароднага дагавора

Указ № 151 ад 10 красавіка 2025 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка падпісаў Указ № 151, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Пакістана аб рэадмісіі.

Міністэрству ўнутраных спраў прадастаўлены паўнамоцтвы на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне.