Адобраны праект міжурадавага пагаднення з Расіяй аб умовах дзейнасці БРУ

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня падпісаў Указ № 267, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Расіі аб умовах дзейнасці Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

    Гэтым міжнародным дагаворам канкрэтызуецца статус і асноўныя палажэнні дзейнасці ВНУ, якія датычацца, у прыватнасці, задач, правіл і парадку прыёму для атрымання адукацыі, органаў кіравання.

    Заключэнне пагаднення будзе садзейнічаць развіццю і ўмацаванню адносін паміж дзвюма краінамі.

    На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства адукацыі.