Аб праекце міжнароднага дагавора

Указ № 103 ад 10 сакавіка 2025 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 сакавіка падпісаў Указ № 103, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй аб мерах па ўзаемнай абароне грамадзян ад неабгрунтаванага праследавання замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі органамі юстыцыі.

Прадметам гэтага міжнароднага дагавора з'яўляецца абарона грамадзян, у тым ліку дзеючых або былых службовых асоб, ад неабгрунтаванага праследавання трэцімі бакамі з улікам тэндэнцыі па палітызацыі міжнародных судовых органаў і іншых міжнародных механізмаў крымінальнай юстыцыі.

Міністэрству замежных спраў прадастаўлены паўнамоцтвы на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення.