Адобраны праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Пакістана аб рэадмісіі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка падпісаў Указ № 151, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Пакістана аб рэадмісіі.
Міністэрству ўнутраных спраў прадастаўлены паўнамоцтвы на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне.
