Лячэбна-аздараўленчы турызм

Здоровый образ жизни

Яшчэ адзін напрамак турызму ў Беларусі - санаторна-курортны і аздараўленчы. Перавага беларускіх санаторыяў - гэта добрыя суадносіны цаны і якасці, сучасная медыцынская база і высокакваліфікаваныя спецыялісты.

Чыстае лясное або азёрнае паветра, светлы ўтульны санаторый, цішыня і спакой - што можа быць лепш для арганізма. Беларускія здраўніцы вызначаюцца добрым сэрвісам, якасным абсталяваннем і разумнымі цэнамі.

Акрамя традыцыйных SPA-паслуг практычна ў кожнага санаторыя ёсць свае крыніцы мінеральнай вады, у тым ліку лячэбныя радонавыя. У Салігорску дзейнічае ўнікальная падземная спелеалячэбніца, дзе можна атрымаць высокаэфектыўнае лячэнне ў лекавых саляных пячорах.