Абарона мацярынства і дзяцінства
Візітная картка аховы здароўя Беларусі - арганізацыя медыцынскай дапамогі маці і дзецям, развіццё і ўкараненне ў галіне высокіх тэхналогій. Рэспубліка Беларусь займае 25-ю пазіцыю ў рэйтынгу самых камфортных для мацярынства краін і ўваходзіць у 50 лепшых краін свету па вядзенні цяжарнасці і арганізацыі родаў. Наш вопыт стварэння службы перынатальнай дапамогі ўзяты за аснову ў Расійскай Федэрацыі і іншых краінах СНД.
Паказчык дзіцячай смяротнасці ў Рэспубліцы Беларусь - 2,4 (за 2019 год) на 1 тыс. народжаных жывымі.
Выходжванне немаўлят вагой ад 500 г у Беларусі ажыццяўляецца з 1994 года. Выжывальнасць дзяцей з экстрэмальна нізкай масай цела на першым годзе жыцця складае больш за 80%, што вельмі важна, прычым больш за 80% такіх дзяцей не маюць прыкмет інваліднасці.
Рэспубліка Беларусь мае адзін з самых нізкіх паказчыкаў дзіцячай смяротнасці да дасягнення дзецьмі 5-гадовага ўзросту - 3 на 1 тыс. народжаных жывымі ў 2019 годзе. Па гэтым паказчыку Беларусь знаходзіцца на адным узроўні з Італіяй, Іспаніяй.
У 2018 годзе ў РНПЦ дзіцячай хірургіі ўпершыню ў СНД трохмесячнаму дзіцяці была паспяхова выканана аперацыя Damus-Rastelli, якая з'яўляецца надзвычай складаным умяшаннем пры карэкцыі прыроджанай гіпаплазіі левых аддзелаў сэрца. У 2019 годзе дзіцячыя хірургі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы 11-гадоваму хлопчыку - беларускія медыкі ўпершыню ў СНД закрылі дэфект міжперадсэрдзевай перагародкі пад кантролем унутрысардэчнага ультрагукавога даследавання. У сакавіку 2019 года каманда беларускіх дзіцячых кардыяхірургаў правяла аперацыю па карэкцыі прыроджанага пароку сэрца: стэнозу клапана лёгачнай артэрыі немаўляці з масай цела 1 кг 135 г. Гэта ўнікальны выпадак у гісторыі дзіцячай кардыяхірургіі.