Развіццё фармацэўтычнай прамысловасці ў Рэспубліцы Беларусь

Для ўдасканалення сістэмы кіравання фармацэўтычнай галіной у мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2017 года № 258 створаны холдынг "Белфармпрам".
Фармацэўтычная прамысловасць

Кіруючай кампаніяй холдынга выступае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Кіруючая кампанія холдынга "Белфармпрам". У склад холдынга ўваходзіць 9 арганізацый, з іх 6 вытворцаў лекавых сродкаў, адна навуковая арганізацыя і адна арганізацыя - вытворца вырабаў медыцынскага прызначэння. З холдынгам супрацоўнічаюць 24 фармацэўтычныя арганізацыі рознай формы ўласнасці і ведамаснай падпарадкаванасці, а таксама 3 вытворцы медыцынскіх вырабаў.

Фармацэўтычная прамысловасць Рэспублікі Беларусь дынамічна развіваецца: калі ў 2012 годзе прамысловую вытворчасць лякарстваў ажыццяўлялі 25 арганізацый, то ў 2026-м - 51.

Доля айчынных лекавых прэпаратаў на беларускім рынку ў вартасным выражэнні па выніках 2025 года склала 50,1%. У 2025 годзе выраблена арганізацыямі холдынга фармацэўтычнай прадукцыі на суму 1 075,7 бел. руб.

Фармацэўтычная прадукцыя арганізацый - удзельніц холдынга экспартуецца ў 27 краін свету. У структуры экспарту пераважаюць Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Ірак, Манголія, азербайджанская Рэспубліка, Еменская Рэспубліка, Рэспубліка Саюз М'янма, Рэспубліка Куба, Туркменістан. За 2025 год для экспарту выдадзены 143 сертыфікаты фармацэўтычнага прадукту (у 2024 г. - 113).

Для павышэння канкурэнтаздольнасці айчынных лекавых сродкаў вядзецца планамерная мадэрнізацыя і тэхнічнае перааснашчэнне фармацэўтычных вытворчасцей.

Праводзіцца работа па сертыфікацыі прамысловай вытворчасці лекавых сродкаў на адпаведнасць патрабаванням належнай вытворчай практыкі (GMP) Рэспублікі Беларусь і Еўразійскага эканамічнага саюза. Сертыфікавана ўжо больш за 97% усіх вытворчых участкаў арганізацый.

Айчынныя вытворцы лекавых сродкаў кожныя тры гады пацвярджаюць адпаведнасць прамысловай вытворчасці патрабаванням GМР РБ і GМР ЕАЭС. З мэтай павелічэння экспартнага патэнцыялу айчыннай прадукцыі на рынках іншых краін удзельнікамі холдынга праводзіцца работа па сертыфікацыі прамысловай вытворчасці замежнымі рэгулятарамі (Узбекістан, Лівія, Емен, Румынія, Венгрыя) на адпаведнасць патрабаванням GМР ЕС, GМР Узбекістана, GМР FDA і інш.).

У рэспубліцы зарэгістравана 5,6 тыс. найменняў лекавых сродкаў і фармацэўтычных субстанцый, з якіх больш за 1,6 тыс. айчыннай вытворчасці: 1 613 найменняў - генерычныя, 5 - біяаналагі і 64 - арыгінальныя, 11 - інавацыйныя. Яны адносяцца да розных фармакатэрапеўтычных груп: проціпухлінныя лекавыя сродкі, для лячэння сардэчна-сасудзiстых захворванняў, процігрыбковыя, процівірусныя і антыбактэрыяльныя, а таксама для лячэння захворванняў апорна-рухальнага апарату, стрававальнага тракту, абмену рэчываў і інш.