Бібліятэкі
У сістэме Міністэрства культуры працуе 2509 публічных бібліятэк.
Дзякуючы разгалінаванай бібліятэчнай сетцы, нестацыянарнаму бібліятэчнаму абслугоўванню з выкарыстаннем бібліябусаў, сістэмнай камп'ютарызацыі і падключэнню публічных бібліятэк да інтэрнэту, штогод павялічваецца колькасць наведванняў бібліятэк, у тым ліку аддалена.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі, узначальваючы сістэму бібліятэк краіны, з'яўляецца захавальніцай магутнага інфармацыйнага рэсурсу. У 2022 г. бібліятэка адзначыла 100-гадовы юбілей. На гэты час бібліятэчны фонд складае амаль 10,1 млн адзінак захоўвання. Асаблівую каштоўнасць уяўляе паўмільённы ўнікальны збор нацыянальных дакументаў, выдадзеных на тэрыторыі Беларусі з пачатку XIX ст. да нашага часу, а таксама выданняў і матэрыялаў пра Беларусь, у тым ліку і замежных.
У бібліятэцы захоўваецца каля 100 тыс. рэдкіх і старадрукаваных кніг і рукапісаў, самыя раннія з якіх датуюцца XIV–XV стст. Сярод іх збор выданняў беларускага першадрукара Францыска Скарыны – 10 выпускаў Бібліі, якія паклалі пачатак беларускаму кнігадрукаванню.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі актыўна генерыруе ўласныя, набывае электронныя інфармацыйныя рэсурсы буйнейшых сусветных вытворцаў і прадастаўляе свабодны доступ да нацыянальных і сусветных інфармацыйных рэсурсаў.
Аснашчаная сучасным інжынерным і тэхналагічным абсталяваннем, бібліятэка выкарыстоўвае найноўшыя інфармацыйныя тэхналогіі, на якасна новым узроўні задавальняе адукацыйныя, навуковыя, культурныя запатрабаванні грамадства, фарміруе дакументальную памяць нацыі.