Прынцыпы развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы
Развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва − адзін з фактараў забеспячэння занятасці і павышэння эфектыўнасці эканомікі. У мэтах паляпшэння бізнес-клімату, стварэння ўмоў для якаснага развіцця прадпрымальніцкага сектара на пастаяннай аснове праводзіцца работа па ўдасканаленні нарматыўных прававых актаў.
З прыняццем Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 года № 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва" ў 2018-2019 гадах праведзена значная работа па ўдасканаленні ўмоў ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці для дзеючых суб’ектаў гаспадарання, а таксама актывізацыі прадпрымальнасці грамадзян, унесены змяненні ў шэраг нарматыўных прававых актаў і ініцыяваны маштабны працэс паляпшэння ўмоў вядзення бізнесу ў краіне.
Значна ўзрасла цікавасць грамадзян да самарэалізацыі праз ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці як у форме арганізаванага бізнесу (як суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці), так і без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычнай асобы.
9 кастрычніка 2017 г. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 364 "Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці", які ўвайшоў у пакет дакументаў, накіраваных на развіццё прадпрымальніцтва і стымуляванне дзелавой актыўнасці ў рэспубліцы.
Указ № 364 максімальна пашырыў пералік відаў рамеснай дзейнасці, а таксама месцы для рэалізацыі рамеснай прадукцыі (у тым ліку ў майстэрнях рамеснікаў, з выкарыстаннем рэкламы ў сетцы Інтэрнэт), што дало магчымасць грамадзянам па заяўным прынцыпе і без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў вырабляць практычна неабмежаваны асартымент творчых тавараў, выкарыстоўваючы пры гэтым новыя матэрыялы і любыя рамесныя тэхнікі.
Прыняцце ўсіх гэтых мер садзейнічае захаванню нацыянальных традыцый і аўтэнтычнасці Беларусі, развіццю народных промыслаў і прымнажэнню традыцый ручной працы, дало магчымасць стварыць прывабныя ўмовы для ўключэння творчых грамадзян у эканамічную дзейнасць шляхам вызначэння дадатковых умоў для самазанятасці.
14 кастрычніка 2022 г. Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь № 213-З "Аб ліцэнзаванні", якім сістэмна і комплексна рэгулюецца ўся сфера ліцэнзавання, у тым ліку вызначаюцца ліцэнзуемыя віды дзейнасці і ліцэнзуючыя органы, патрабаванні, якія прад'яўляюцца да суіскальнікаў ліцэнзій і ліцэнзіятаў, парадак атрымання ліцэнзіі, замацоўваецца пераход да ажыццяўлення працэдур ліцэнзавання ў лічбавым фармаце.
З прыняццем Закона працэс прадастаўлення ліцэнзій стаў простым і празрыстым. Для бізнесу - гэта зніжэнне выдаткаў, скарачэнне бар'ераў, адмова ад папяровай цяганіны.
25 чэрвеня 2021 г. Кіраўніком дзяржавы падпісаны Указ № 240 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання", што заклаў аснову маштабнай работы па зніжэнні адміністрацыйнай нагрузкі на бізнес шляхам скарачэння і спрашчэння адміністрацыйных працэдур, максімальна магчымай іх лічбавізацыі і кансалідацыі ў службе "адно акно".
Указам № 240 вызначаны асновы рэгулявання адміністрацыйных працэдур для бізнесу: замацаваны падыходы і прынцыпы, на якіх грунтуецца прававое рэгуляванне і правапрымяняльная практыка ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, суразмернасць агульнай адміністрацыйнай нагрузкі на суб'екты гаспадарання рэальна існуючым патрэбнасцям рэгулявання эканамічнай дзейнасці, закладзены механізмы аптымізацыі лічбавай трансфармацыі працэсаў узаемадзеяння органаў улады паміж сабой і суб'ектамі гаспадарання.
Найважнейшай навацыяй Указа для забеспячэння даступнасці інфармацыі аб адміністрацыйных працэдурах для суб'ектаў гаспадарання стала стварэнне рэестра адміністрацыйных працэдур.
Акрамя таго, у адпаведнасці з Указам, на паэтапнай аснове праводзіцца работа па зніжэнні адміністрацыйнай нагрузкі на суб'екты гаспадарання (скарачэнне колькасці адміністрацыйных працэдур і дакументаў, што прадстаўляюцца суб'ектамі гаспадарання, максімальная лічбавізацыя гэтых працэсаў, мінімізацыя тэрмінаў выдачы адміністрацыйных рашэнняў і карэкціроўка тэрмінаў іх дзеяння).
З мэтай прадаўжэння мэтанакіраванай работы па стварэнні спрыяльных умоў для фарміравання сектара малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, які дынамічна развіваецца, Урадам Рэспублікі Беларусь зацверджана стратэгія развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва “Беларусь − краіна паспяховага прадпрымальніцтва” на перыяд да 2030 года.
Прынятыя меры далі магчымасць сфарміраваць атмасферу новага бізнес-клімату на аснове дзелавых адносін і ўзаемнага даверу дзяржавы і бізнесу, спрасціць не толькі працэс адкрыцця новага бізнесу, але і ўмовы яго вядзення. Агульны дзелавы клімат стаў больш спрыяльным. Прынятыя комплексныя меры станоўча ўплываюць на ўмовы вядзення бізнесу.