Група Сусветнага банка
Рэспубліка Беларусь стала паўнапраўным членам фінансавых інстытутаў, якія ўваходзяць у Групу Сусветнага банка ў 1992 годзе, пасля набыцця краінай незалежнасці.
У Міжнародным банку рэканструкцыі і развіцця Рэспубліцы Беларусь належыць каля 0,19% ад агульнай колькасці галасоў і каля 0,17% акцый ад агульнай колькасці акцый банка, у Міжнароднай фінансавай карпарацыі - каля 0,21% ад агульнай колькасці галасоў і каля 0,19 % акцый ад агульнай колькасці акцый карпарацыі (колькасць галасоў і колькасць акцый можа нязначна мяняцца ў сувязі з перыядычна праводзімым змяненнем (як правіла, павелічэннем) капіталу).