Міжнародны валютны фонд
Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам МВФ з 1992 года.
Супрацоўніцтва з МВФ рэалізуецца па трох асноўных напрамках:
- узаемадзеянне з Урадам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам у рамках штогадовага маніторынгу і пры падрыхтоўцы праграм эканамічнай палітыкі;
- прадастаўленне пры неабходнасці крэдытных рэсурсаў;
- тэхнічная экспертная дапамога.
За перыяд членства МВФ прадаставіў Рэспубліцы Беларусь падтрымку на агульную суму амаль 3,8 млрд долараў ЗША:
- у 1993-1995 гадах (па лініі фонду сістэмных трансфармацый) - 200 млн долараў ЗША;
- у 1995 годзе (па механізме "стэнд-бай") - 73,5 млн долараў ЗША;
- у 2009-2010 гадах (па механізме "стэнд-бай") - 3,52 млрд долараў ЗША.
Беларусь за перыяд членства ў МВФ атрымала значную тэхнічную дапамогу па ўдасканаленні многіх напрамкаў эканамічнай палітыкі, уключаючы пытанні павышэння эфектыўнасці грашова-крэдытнай і падаткова-бюджэтнай палітык, банкаўскага нагляду, забеспячэння фінансавай стабільнасці і іншыя.
Квота Рэспублікі Беларусь у Фондзе складае 681,5 млн СПЗ (СПЗ - спецыяльныя правы запазычання) або 0,14% ад сукупнага памеру квот.
У жніўні 2021 года Савет кіраўнікоў МВФ зацвердзіў агульнае размеркаванне СПЗ у эквіваленце 650 млрд долараў ЗША. Рэспубліка Беларусь прапарцыянальна сваёй квоце ў МВФ папоўніла свае рэзервовыя актывы на суму, роўную 653,18 млн СПЗ (эквівалентна 0,923 млрд долараў ЗША).
У лістападзе-снежні 2021 года адбыліся кансультацыі па Артыкуле IV Артыкулаў пагаднення МВФ з мэтай маніторынгу эканамічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Цяпер Беларусь не рэалізуе фінансавыя праграмы з фондам, усе раней атрыманыя крэдыты пагашаны ў поўным аб'ёме і ва ўстаноўленыя тэрміны. Узаемадзеянне з фондам ажыццяўляецца ў асноўным у рамках аказання тэхнічнай і кансультацыйнай дапамогі і штогадовага маніторынгу, які праводзіцца МВФ.
Кіраўніком МВФ ад Рэспублікі Беларусь з'яўляецца П.У.Калаур, Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.