Саюзная дзяржава
У адпаведнасці з дагаворам Беларусь і Расія паставілі перад сабой шэраг важных арыенціраў, адзін з якіх – стварэнне адзінай эканамічнай прасторы. Дасягненне гэтай мэты ажыццяўляецца паэтапна. Партнёрства Беларусі і Расіі будуецца на прынцыпах безумоўнага захавання дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, адказнага выканання бакамі сваіх міжнародных абавязацельстваў.
Беларусь і Расія з’яўляюцца адна для адной важнымі гандлёва-эканамічнымі партнёрамі.
Па выніках 2023 года ўзаемны тавараабарот дзвюх краін павялічыўся на 9,1%. На долю Расіі прыпадае больш як палова аб'ёму знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь.
Беларусь і Расія эфектыўна развіваюць супрацоўніцтва ў такіх сферах як энергетыка, транспарт, прамысловая кааперацыя. У 2022 годзе пачата рэалізацыя сумесных праектаў па выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі на базе флагманаў беларускай прамысловасці.
Шэраг ключавых інстытутаў і напрацовак у рамках Саюзнай дзяржавы пакуль не мае аналагаў, у тым ліку і ў фармаце ЕАЭС. У прыватнасці, у рамках Саюзнай дзяржавы склаліся і развіваюцца інстытуты саюзнага бюджэту і саюзнай уласнасці (на аб’екты інфраструктуры, інтэлектуальныя прадукты), якія пакуль не ўласцівы іншым інтэграцыйным структурам.
За кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы фінансуюцца саюзныя праграмы ў самых розных сферах (космас, інфармацыйныя тэхналогіі, мікраэлектроніка, сельская гаспадарка, бяспека граніц, пераадоленне наступстваў чарнобыльскай катастрофы і г.д.).
Рэзультатыўна пашыраецца рэалізацыя 28 Саюзных праграм, якія вызначалі прыярытэты эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расіі на 2021-2023 гады. Мерапрыемствамі праграм прадугледжаны напрамкі па збліжэнні заканадаўства нашых краін у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, транспарце, сувязі, падатковай і мытнай палітыцы, сацыяльнай і культурнай сферах.
Забяспечваюцца роўныя правы грамадзян дзвюх краін, створана адзіная сістэма сацыяльных гарантый. Сёння грамадзяне Беларусі і Расіі маюць практычна аднолькавыя магчымасці для працаўладкавання, выбару месца жыхарства, атрымання адукацыі, медыцынскай дапамогі і сацыяльнага забеспячэння. Пры перасячэнні беларуска-расійскай граніцы беларусам і расіянам не патрабуецца праходжанне пагранічнага кантролю, мытнага надгляду, атрымання і запаўнення міграцыйнай карткі.