Удзел Беларусі ў ШАС

Рэспубліка Беларусь удзельнічае ў ШАС з 2010 года ў статусе партнёра па дыялогу, з 2015 года - у статусе наглядальніка, з 2024 года - у статусе паўнапраўнага члена. 16 верасня 2022 г. у рамках пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС у г. Самаркандзе (Узбекістан) падпісана Рашэнне аб пачатку працэдуры ўступлення Рэспублікі Беларусь у члены Арганізацыі. 4 ліпеня 2023 г. падпісаны Мемарандум аб абавязацельствах Рэспублікі Беларусь у мэтах атрымання статусу дзяржавы - члена ШАС. 4 ліпеня 2024 года на саміце ў Астане працэдура ўступлення была завершана і Беларусь стала дзясятым па ліку паўнапраўным членам "сям'і ШАС".

У чэрвені 2016 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ўпершыню прыняў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў (СКД) ШАС у г.Ташкенце ў якасці лідара краіны-наглядальніка. Кіраўнік дзяржавы таксама ўдзельнічаў у самітах ШАС у Астане (2017 г., 2024 г.), Цындаа (2018 г.), Бішкеку (2019 г.), Душанбэ (2021 г.), Самаркандзе (2022 г.), Нью-Дэлі анлайн-фармат (2023 г.)

У ходзе выступленняў на самітах Кіраўніком дзяржавы была акцэнтавана ўвага на патэнцыяле арганізацыі ў галіне стымулявання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва пры дапамозе прамысловай і тэхналагічнай кааперацыі, лічбавай трансфармацыі, штучнага інтэлекту; зялёнай эканомікі і іншых. Беларусь зацікаўлена ў развіцці агульнай транспартнай прасторы ШАС, міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама ў скаардынаваным развіцці аўтамабільных дарог, чыгуначных перавозак.

Беларусь разглядае Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва ў якасці важнай міжнароднай пляцоўкі для адпрацоўкі канкрэтных механізмаў развіцця супрацоўніцтва ў сферы процідзеяння пагрозам тэрарызму, экстрэмізму, арганізаванай злачыннасці і выступае за ўмацаванне эканамічнага вымярэння ШАС у якасці важнейшага фактару стабільнасці ў еўразійскім рэгіёне.

Рэспублікі Беларусь прымае актыўны ўдзел ва ўсіх асноўных вымярэннях дзейнасці ШАС: палітыка-дыпламатычным, гандлёва-эканамічным і культурна-гуманітарным.