Удзел Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе

Прыярытэты старшынства ў ЕАЭС

Еўразійскаму эканамічнаму саюзу ў 2024 годзе споўнілася 10 гадоў.

Паўнапраўнымі членамі Саюза з'яўляюцца пяць дзяржаў: Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка і Расійская Федэрацыя.

Інтэграцыя ў рамках ЕАЭС за мінулыя 10 гадоў прынесла значныя вынікі і стала важным інструментам эканамічнага развіцця для ўсіх дзяржаў - членаў ЕЭАС, у тым ліку для Рэспублікі Беларусь.

Сукупны ВУП краін удзельніц вырас у супастаўных цэнах на 7% - па выніках 2024 года агульны паказчык ацэньваецца больш як $2,6 трлн.

Прамысловая вытворчасць у ЕАЭС вырасла на 16%, што адлюстроўвае развіццё вытворчых магутнасцей у дзяржавах - членах ЕЭАС.

Амаль 90% разлікаў паміж краінамі праводзіцца ў нацыянальных валютах, што зніжае валютныя рызыкі і садзейнічае макраэканамічнай стабільнасці.

Беларусь з 1 студзеня 2025 года трэці раз прыняла старшынства ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза і на працягу года старшынствуе ў Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, Еўразійскім міжурадавым савеце і Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі.

У мэтах падтрымання станоўчых тэндэнцый і вызначэння пунктаў росту далейшага развіцця Саюза падрыхтавана праграма старшынства Рэспублікі Беларусь.

Мэты і задачы старшынства выкладзены ў звароце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да кіраўнікоў дзяржаў - членаў ЕАЭС. Асаблівая ўвага ўдзяляецца пытанням фарміравання агульнай кааперацыйнай прасторы, рэалізацыі праектаў у галіне прамысловасці, аграпрамысловага комплексу, лічбавай трансфармацыі эканомік, пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва.

У перыяд папярэдняга старшынства Беларусі ў ЕАЭС былі прыняты Стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.

Лагічным прадаўжэннем Стратэгіі-2025, зыходзячы з важнасці сумеснай работы па далейшым развіцці агульных рынкаў у рамках ЕАЭС, у мэтах забеспячэння свабоднага перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы, устойлівага эканамічнага росту дзяржаў - членаў ЕАЭС і паляпшэння дабрабыту іх жыхароў, стала падпісаная кіраўнікамі дзяржаў ЕАЭС Дэкларацыя аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза да 2030 года і на перыяд да 2045 года "Еўразійскі эканамічны шлях".

У якасці задач далейшага развіцця эканамічных інтэграцыйных працэсаў у ЕАЭС да 2030 года кіраўнікі дзяржаў вызначылі шэсць асноўных напрамкаў:

1) забеспячэнне агульнага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза ключавымі таварамі і рэсурсамі і яго эфектыўнае функцыянаванне;
2) фарміраванне агульнай прасторы кааперацыйнага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ў сферы тэхналагічнага развіцця;
3) фарміраванне агульнай транспартна-лагістычнай прасторы;
4) фарміраванне агульнага фінансавага рынку;
5) развіццё эканамічнага супрацоўніцтва ў сферах, якія маюць інтэграцыйны патэнцыял;
6) функцыянаванне ЕАЭС як полюса эканамічнага прыцягнення на міжнароднай арэне.

У ЕАЭС функцыянуе рэжым мытнага саюза, у рамках якога прымяняюцца Адзіны мытны тарыф, ажыццяўляецца адзінае мытнае рэгуляванне і адміністраванне, іншыя адзіныя меры рэгулявання знешняга гандлю таварамі з трэцімі бакамі, адбываецца свабоднае перамяшчэнне тавараў паміж тэрыторыямі дзяржаў-членаў без прымянення мытнага дэкларавання і дзяржаўнага кантролю (транспартнага, санітарнага, ветэрынарна-санітарнага, каранціннага фітасанітарнага), за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Дагаворам.

У рамках Саюза рэалізуецца адзіная знешнегандлёвая палітыка, ажыццяўляецца адзінае тэхнічнае рэгуляванне, прымяняюцца адзіныя санітарныя, ветэрынарна-санітарныя і каранцінныя фітасанітарныя меры.

Сфарміраваная адзіная эканамічная прастора дае магчымасць дзяржавам-членам праводзіць каардынацыю эканамічнай палітыкі адносна ключавых галін (прамысловасць, сельская гаспадарка, фінансы, падаткі, дзяржзакупкі).

З мэтай эфектыўнага функцыянавання ЕАЭС ажыццяўляецца ўзгодненая макраэканамічная палітыка, якая прадугледжвае распрацоўку і рэалізацыю сумесных дзеянняў дзяржаў-членаў у мэтах дасягнення збалансаванага развіцця эканомікі.

Зацверджаны пералік сектараў паслуг, у якіх функцыянуе адзіны рынак паслуг у рамках ЕАЭС, які прадугледжвае прадастаўленне нацыянальнага рэжыму ў адносінах да пастаўшчыка паслуг з краін-партнёраў без якіх-небудзь абмежаванняў. Бакі імкнуцца да максімальнага пашырэння гэтых сектараў, у тым ліку шляхам паэтапнага скарачэння выключэнняў і абмежаванняў.

Дзяржавы-члены дамовіліся аб правядзенні скаардынаванай транспартнай палітыкі, накіраванай на забеспячэнне эканамічнай інтэграцыі, фарміраванне адзінай транспартнай прасторы, якая аб'ядноўвае агульныя рынкі транспартных паслуг у сферах аўтамабільнага, паветранага, воднага і чыгуначнага транспарту.

Высокай ступені лібералізацыі дасягнуў адзіны рынак працы - не прымяняюцца квоты і дазволы на работу; прызнаюцца дыпломы і дакументы аб адукацыі. Урэгуляваны пытанні рэалізацыі пенсійных правоў працоўных, набытых пры ажыццяўленні імі працоўнай дзейнасці на тэрыторыях іншых дзяржаў-членаў.

Свабода руху капіталу забяспечваецца рэалізацыяй мер па гарманізацыі заканадаўства па трох сектарах фінансавага рынку, якая павінна быць завершана ў банкаўскім і страхавым сектарах у 2025 годзе, у сектары рынку каштоўных папер - у 2029 годзе. Работа па фарміраванні агульнай біржавой прасторы разлічана да 2030 года.

Распрацавана нарматыўна-прававая база па стварэнні новага фармату фінансавання праектаў прамысловай кааперацыі за кошт бюджэту ЕАЭС.

Забяспечваецца рэалізацыя Асноўных напрамкаў рэалізацыі лічбавага парадку дня ЕАЭС да 2025 года - праграмнага дакумента, які вызначае контуры супрацоўніцтва пры фарміраванні адзінай лічбавай прасторы Саюза, стварэння адпаведнай інфраструктуры і развіцця кадравага патэнцыялу.