Фінансавая ўстойлівасць
Фінансавая стабільнасць – гэта стан, пры якім фінансавы сектар краіны, яе фінансавая інфраструктура і фінансавы рынак функцыянуюць бесперабойна і захоўваюць здольнасць прадастаўляць фінансавыя паслугі эканоміцы і насельніцтву, у тым ліку ва ўмовах дэстабілізуючага ўздзеяння ўнутраных і знешніх фактараў.
Высокаразвітая і ўстойлівая фінансавая сістэма з’яўляецца каналам па перадачы мер грашова-крэдытнай палітыкі рэальнай эканоміцы. Менавіта таму фінансавая стабільнасць – гэта адзін з фактараў збалансаванага развіцця краіны (эканамічнага росту пры ўстойліва нізкай інфляцыі).
У аснове забеспячэння фінансавай стабільнасці ляжыць яе маніторынг, а таксама прыняцце комплексу мер, накіраваных на процідзеянне рэалізацыі сістэмных рызык, гэта значыць рызык, якія могуць паўплываць на здольнасць фінансавай сістэмы выконваць свае функцыі.
Маніторынг фінансавай стабільнасці дае магчымасць загадзя вызначыць і ацаніць пагрозы для фінансавай сістэмы, яе слабыя месцы, а таксама стварае аснову для выпрацоўкі і прыняцця адпаведных мер.
Каардынацыя дзеянняў па забеспячэнні фінансавай стабільнасці ажыццяўляецца Саветам па фінансавай стабільнасці – калегіяльным органам, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі Нацыянальнага банка, Міністэрства фінансаў і Міністэрства эканомікі.