Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне"
Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" прысуджаецца штогод за выдатныя творы мастацкай літаратуры і мастацтва, актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы, якая садзейнічае захаванню і прымнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, сцвярджэнню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці.