Дзяржаўная прэмія ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры

Дзяржаўная прэмія ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры прысуджаецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь за глыбокія па змесце і адметныя па форме выдатныя работы (творы літаратуры, мастацтва і архітэктуры, дасягненні выканальніцкага майстэрства), якія істотна ўзбагачаюць нацыянальную і сусветную культуру, садзейнічаюць сцвярджэнню агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму.