Вызвалены з пасад паслы Беларусі ў Швецыі, Фінляндыі, Германіі і Кыргызстане

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка вызваліў з пасад паслоў Беларусі ў Швецыі, Фінляндыі, Германіі і Кыргызстане. Прэзідэнт 11 сакавіка падпісаў адпаведны Указ № 88.

    З пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя і па сумяшчальніцтве ў Каралеўстве Нарвегія вызвалены Дзмітрый Мірончык, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Каралеўстве Данія - Аляксей Самасуеў, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія - Дзяніс Сідарэнка, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы - Андрэй Страчко.