Сустрэча з Міністрам замежных спраў Венесуэлы Іванам Хілем Пінта

  • 10
  • 2:02

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся 17 кастрычніка з Міністрам замежных спраў Венесуэлы Іванам Хілем Пінта.

"Добра, што вы прыехалі ў Беларусь, гэта вельмі своечасова. Я думаю, нам не трэба знаёміцца адзін з адным, не трэба гаварыць аб нашых магчымасцях і магчымасцях Венесуэлы ў нашым супрацоўніцтве. Мы ведаем адзін аднаго даўно і нямала зрабілі ў свой час для інтэнсіфікацыі нашага ўзаемадзеяння", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што з-за пэўных прычын (перш за ўсё знешніх) узаемадзеянне паміж краінамі стала на паўзу. "Адчуваю, што нам трэба прарэвізаваць усе тыя напрамкі і пытанні супрацоўніцтва, якія мы вызначалі яшчэ з часоў Уга Чавеса. Трэба адназначна вызначыцца, што мы павінны і можам зрабіць для Венесуэлы, а што Венесуэла павінна зрабіць у адносінах да Беларусі. Выпрацаваць адпаведны план, дарожную карту нашых дзеянняў на бліжэйшую і сярэднетэрміновую, а магчыма, і доўгатэрміновую перспектывы, - заявіў Кіраўнік дзяржавы. - Калі ў гэту схему супрацоўніцтва давядзецца ўключыць іншыя дзяржавы, дапусцім, Кубу, мы згодны. Словам, калі вы згодны, то да новага года мы гатовы будзем, міністр замежных спраў будзе гатовы рэалізаваць гэтыя дамоўленасці".

Іван Хіль Пінта перш за ўсё перадаў Аляксандру Лукашэнку вялікае прывітанне ад Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што цалкам падзяляе меркаванне Прэзідэнта Беларусі наконт адносін паміж дзвюма краінамі - яны даволі трывалыя і прайшлі больш як 20-гадовы шлях умацавання. Увесь спектр супрацоўніцтва дзвюх краін абмяркоўваўся напярэдадні на сустрэчы міністраў замежных спраў Беларусі і Венесуэлы, нагадаў Іван Хіль Пінта. Бакі, паводле яго слоў, намецілі планы на бліжэйшую перспектыву.