Віншаванне з Днём войскаў проціпаветранай абароны

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых і ветэранаў войскаў проціпаветранай абароны з прафесійным святам.

    "Вашы выбар і прызванне - пастаянна быць у баявой гатоўнасці. Мужнасць, стойкасць і высокая баявая вывучка - якасці, якія заўсёды вызначалі воінаў ППА, - гаворыцца ў віншаванні. - Так было на палях бітваў у гады Вялікай Айчыннай вайны, так адбываецца і ў нашы дні, калі проціпаветраная абарона з'яўляецца ключавым звяном сістэмы ваеннай бяспекі і абараназдольнасці краіны, а здольнасць дзяржавы абараніць сваю паветраную прастору шмат у чым вызначае яе суверэнітэт і незалежнасць".

    Падзеі, якія адбываюцца ў свеце, паказваюць, што значэнне добра аснашчаных і абучаных войскаў ППА ў далейшым будзе толькі ўзмацняцца, упэўнены кіраўнік дзяржавы. "Ускладняецца зброя, змяняюцца формы і спосабы яе прымянення, узмацняюцца выклікі і пагрозы, але нязменнымі застаюцца пераможныя традыцыі войскаў ППА, вашы прафесіяналізм і вернасць прысязе. Як і разуменне таго, што толькі вы сёння, паспяхова вырашаючы пастаўленыя задачы па абароне паветраных рубяжоў Айчыны, можаце забяспечыць чыстае, мірнае неба над роднай краінай", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім здароўя, шчасця, дабрабыту і новых дасягненняў у ратнай працы на карысць Беларусі.