Віншаванне выпускнікам устаноў вышэйшай адукацыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з паспяховым заканчэннем вучобы і пачаткам чарговай главы гісторыі, якую яны пішуць самі.
"Вы выбралі прафесію, прайшлі складаны шлях ад уступнай кампаніі да дзяржаўнага экзамену. Настаў час ставіць новыя мэты, ствараць трывалую аснову будучыні - дастойнай і абавязкова шчаслівай", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што набытыя веды, памножаныя на імкненне ўдасканальвацца, прывядуць выпускнікоў ВНУ да вяршынь прафесійнага майстэрства.
"Дзякую вашым бацькам за вас, а таксама за іх падтрымку ў самыя складаныя моманты студэнцкага жыцця. Дзякуй выкладчыкам ВНУ, якія змаглі раскрыць вашы таленты і здольнасці", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што наперадзе ў выпускнікоў шмат падзей і кожная з іх стане настаўнікам, імя якому - жыццёвы і прафесійны вопыт, які фарміруе характар і волю для вырашэння самых амбіцыйных задач.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў выпускнікам ВНУ веры ў сябе, яркіх перамог і натхнення на новыя дасягненні на карысць роднай Беларусі.
