Віншаванне калектыву Нацыянальнага алімпійскага камітэта
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага алімпійскага камітэта з 35-годдзем з дня ўтварэння НАК.
"Гэта дата - выдатная нагода ўспомніць аб нашай слаўнай гісторыі алімпійскага руху ў незалежнай Беларусі, - гаворыцца ў віншаванні. - За мінулыя гады НАК унёс значны ўклад у развіццё спорту вышэйшых дасягненняў, папулярызацыю масавай фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця, умацаванне міжнародных спартыўных сувязей".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што калектыў Нацыянальнага алімпійскага камітэта, абапіраючыся на прынцыпы дружбы, павагі і сумленнай гульні, паслядоўна адстойвае інтарэсы беларускіх спартсменаў, дабіваецца справядлівых рашэнняў па іх допуску на сусветную арэну.
"Перакананы, што ваша арганізацыя і ў далейшым застанецца цэнтрам прыцягнення для тых, каму блізкія алімпійскія ідэалы, хто гатовы самааддана працаваць у імя Радзімы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў усім міру, дабра, дабрабыту, удачных стартаў і новых вяршынь.
