Удастоены ўзнагарод 40 чалавек за ўклад у рэалізацыю інвестпраекта па будаўніцтве БелАЭС
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ і распараджэнне, у адпаведнасці з якімі 40 чалавек удастоены ордэнаў, медалёў і Падзякі Прэзідэнта за добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (2018-2022 гады) Уладзімір Сямашка ўзнагароджаны ордэнам Айчыны ІІ ступені.
Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч удастоены ордэна Айчыны ІІІ ступені.
Ордэнам Працоўнай Славы адзначаны заслугі памочніка генеральнага дырэктара па ўзаемадзеянні з дзяржаўным вытворчым аб'яднаннем электраэнергетыкі "Белэнерга", Міністэрствам энергетыкі і іншымі органамі дзяржаўнага кіравання РУП "Беларуская атамная электрастанцыя" Міхаіла Філімонава.
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер атамнай электрастанцыі РУП "Беларуская атамная электрастанцыя" Анатоль Бондар, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў, першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Сяргей Кірыенка, генеральны дырэктар дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі "Расатам" Аляксей Ліхачоў.
Гэтай жа ўзнагародай адзначаны заслугі першага намесніка генеральнага дырэктара па развіцці новых прадуктаў атамнай энергетыкі дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі "Расатам" Аляксандра Лакшына, віцэ-прэзідэнта - дырэктара праекта па будаўніцтве атамнай электрастанцыі "Пакш" акцыянернага таварыства "Атамбудэкспарт" Віталія Паляніна і першага намесніка генеральнага дырэктара па атамнай энергетыцы дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі "Расатам" - прэзідэнта акцыянернага таварыства "Атамбудэкспарт" Андрэя Пятрова.
Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны 20 чалавек. У іх ліку генеральны дырэктар ААТ "Белэлектрамантажналадка" Сяргей Аляхновіч, гендырэктар дзяржаўнага вытворчага аб'яднання электраэнергетыкі "Белэнерга" Павел Дрозд, начальнік Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Вольга Лугаўская, гендырэктар дзяржаўнага прадпрыемства "Белэнергабуд" - кіруючая кампанія холдынга" Андрэй Рэут.
Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 10 чалавек. У іх ліку намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Анатоль Даўгалявец, першы віцэ-прэзідэнт па будаўніцтве акцыянернага таварыства "Атамбудэкспарт" Аляксей Жукаў, генеральны дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны" НАН Беларусі Андрэй Кузьмін.