Пазбаўлены званняў больш за 20 былых ваеннаслужачых і супрацоўнікаў сілавых ведамстваў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 лістапада падпісаў Указ № 425 "Аб пазбаўленні воінскіх і спецыяльных званняў".
У адпаведнасці з Указам былыя ваеннаслужачыя і супрацоўнікі розных сілавых ведамстваў (асобы начальніцкага складу) пазбаўлены воінскіх і спецыяльных званняў - усяго 21 чалавек.
У перыяд абвастрэння грамадска-палітычнай абстаноўкі ў 2020 годзе яны ўчынілі проціпраўныя дзеянні, якія несумяшчальны са статусам ваеннаслужачага. У сувязі з гэтым кіраўнікі сілавых ведамстваў ва ўстаноўленым парадку ініцыявалі перад Кіраўніком дзяржавы пытанне аб пазбаўленні гэтых асоб воінскіх і спецыяльных званняў.