Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена работнікам бальніцы хуткай дапамогі Мінска
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена работнікам Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі горада Мінска. Адпаведнае распараджэнне Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 кастрычніка.
За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву Падзякі Прэзідэнта ўдастоены ўрач - анестэзіёлаг-рэаніматолаг, загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі (апёкавых хворых з палатамі інтэнсіўнай тэрапіі) Ларыса Залатухіна і аперацыйная медыцынская сястра аперацыйнага аддзялення Валянціна Казарэзава.