Нарада па эпідэміялагічнай сітуацыі і прымаемых мерах па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі
- 20
- 2
Насуперак надзеям насельніцтва і прагнозам навукі каранавірус застаецца рэальнай пагрозай для ўсіх краін. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі і прымаемых мерах па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі.
На нарадзе ў Палацы Незалежнасці сабраліся вышэйшыя службовыя асобы краіны, а таксама прадстаўнікі медыцынскай галіны і эксперты. Акрамя таго, па відэасувязі аб сітуацыі ў рэгіёнах Кіраўніку дзяржавы даложаць губернатары, у рэгіянальныя студыі запрошаны і адказныя па галіне.
"Як мы з вамі і дамаўляліся, на гэтым тыдні мы сур'ёзна зоймемся пытаннямі лячэння людзей. Падкрэсліваю: лячэння людзей, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы неаднаразова сустракаліся наконт процідзеяння захворванням сённяшняга дня. Калі аб'ектыўна гаварыць, то насуперак надзеям шматмільярднага насельніцтва Зямлі, а таксама прагнозам так званай сусветнай навукі каранавірус са сваімі мутацыямі і новымі штамамі застаецца рэальнай пагрозай для ўсіх краін".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што COVID-19 па-ранейшаму на крок наперадзе медыцынскай навукі. Як паказвае практыка, вірус стаў больш агрэсіўным, стала больш цяжкіх пацыентаў, у тым ліку сярод моладзі. І гэта тэндэнцыя, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
Да чарговага ўздыму захваральнасці ў Беларусі рыхтаваліся. Гэта пытанне заўсёды было на асаблівым кантролі ў Прэзідэнта. "Давайце зверым гадзіннікі і паглядзім, што мы зрабілі і што робім на сёння, што нам яшчэ не хапае", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, ці ёсць праблемы з рэсурсным патэнцыялам аховы здароўя, што ўжо зроблена і якая дапамога патрэбна. "Будзе сістэма аховы здароўя працаваць, будуць урачы заточаны пад лячэнне людзей, мы гэта пераадолеем. Будзем займацца балталогіяй - мы нічога не зробім", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы спытаў, які ўзровень чаканай да зімовага перыяду захваральнасці насельніцтва на кавід, якія першачарговыя меры па процідзеянні распаўсюджванню COVID-19 прымаюцца, як праходзіць вакцынацыя насельніцтва. Таксама Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся маральна-псіхалагічным кліматам у медыцынскіх калектывах.
Прэзідэнт у пачатку нарады адрасаваў пытанне Міністру аховы здароўя Дзмітрыю Піневічу: "Я так разумею, Дзмітрый Леанідавіч, у нас тут прысутнічаюць у зале ўсе здаровыя людзі?"
Атрымаўшы сцвярджальны адказ, Кіраўнік дзяржавы задаў наступнае пытанне: "Вы іх на каранцін пасадзілі перад сустрэчай з Прэзідэнтам, ПЛР-тэсты зрабілі?"
На гэты раз адказ Міністра быў адмоўным.
"А як гэта так, вы прыйшлі да Кіраўніка дзяржавы, да Прэзідэнта (а ён жа адзін у Беларусі) і не праверылі тут прысутных? Што гэта за стаўленне да таго, у чым вы мяне пастаянна пераконваеце? - паставіў слушнае пытанне Кіраўнік дзяржавы. - Я не дарэмна вам задаў гэта пытанне, Дзмітрый Леанідавіч. Вы правільна зрабілі. Таму што ў нас гэта не прынята. Хоць ва ўсім свеце да Прэзідэнта людзі не заходзяць без каранціну, я не гавару не правераныя".
Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў: "Я спецыяльна задаў пытанне, каб задаць наступнае пытанне: калі вы да Прэзідэнта, адчыніўшы нагой дзверы заходзіце, дык навошта ж вы здзекуецеся з людзей? Калі да Прэзідэнта вы свабодна заходзіце?"
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ні ў аднаго чалавека за ўвесь перыяд пандэміі, які ішоў на сустрэчу да яго, не пыталіся, вакцынаваны ён або не, ці рабілі ПЛР-тэст: "Адна Качанава абуралася заўсёды: як так, да Прэзідэнта ідуць! Яна адказная па Мінску, а Палац Незалежнасці ў Мінску - яна заўсёды абуралася. Ну, паабураецца, і сама прыходзіць без тэсціравання".
"А чаму людзей тады напружваем? Чаму ўзнялі гвалт на ўсю краіну? Чаму міліцыю мабілізавалі на праверкі масачнага рэжыму. Мацаеце ўсюды, нават жанчын не шкадуючы", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
У сувязі з гэтым ён звярнуўся да кіраўніка МУС: "Я ж вас папярэджваў. Вам што, няма чым займацца? Вы чаму закон парушаеце? У нас няма закону такога". "Вы каму падыгрываеце?" - задаў пытанне Кіраўнік дзяржавы.
"Дык ужо калі лечыце, то лячыце як належыць. Пачынаючы ад гэтай зоны і заканчваючы ўсюды на вуліцах, Дзмітрый Леанідавіч. Узнялі бучу на ўсю краіну. Я думаю, губернатары нас пачулі. А то вось я гляджу ў Брэсце ўжо штрафаваць пачалі, і ўжо сілай, каленам на грудзі прымушаюць вакцынавацца. Я ж вас прасіў не дапускаць гэтага!" - заявіў беларускі лідар.
Ён прывёў прыклад, што на нараду ў Палац Незалежнасці частка спецыялістаў прыйшлі ў масках. "Гэта іх права. Я нікога не прымушаю. Тэртэль (Старшыня КДБ Беларусі. - Заўвага) да мяне прыходзіць - ніколі маску не адзявае. Гасподзь з ім. Піневіч прыходзіць, маску ў прыёмнай кінуў і зайшоў. Я нікога не прымушаю. Гэта ваша права", - заўважыў Кіраўнік дзяржавы.
"Калі чалавек хворы, той жа Піневіч, дапусцім, закавідзіў, ён ніколі да Прэзідэнта не пойдзе", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што гэтак жа павінен рабіць кожны жыхар Беларусі. "Тым больш, што мы цямнім перад людзьмі? Мы ж не ўсё ведаем аб гэтай хваробе. І кожны чалавек павінен распараджацца сваім лёсам так, як ён лічыць патрэбным. Але мы аб гэтым цяпер пагаворым", - сказаў Прэзідэнт.
"Бачыце, людзей яны пачалі штрафаваць. Хто вам даў права на гэта? Дзе, у якім законе напісана, што вы маеце права штрафаваць людзей?" - зноў абазначыў гэта пытанне Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што праваахоўныя органы недапрацоўваюць у іншых пытаннях, якія ляжаць непасрэдна ў сферы іх адказнасці. "У нас у Гомельскай вобласці, вось спытайце ў Субоціна (віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін. - Заўвага) і ў Аляксандр Лукашэнка ў пачатку нарады адрасаваў пытанне міністру аховы здароўя Дзмітрыю Піневічу: "Я так разумею, Дзмітрый Леанідавіч, у нас тут прысутнічаюць у зале ўсе здаровыя людзі?"
Атрымаўшы сцвярджальны адказ, кіраўнік дзяржавы задаў наступнае пытанне: "Вы іх на каранцін пасадзілі перад сустрэчай з Прэзідэнтам, ПЛР-тэсты зрабілі?"
На гэты раз адказ міністра быў адмоўным.
"А як гэта так, вы прыйшлі да кіраўніка дзяржавы, да Прэзідэнта (а ён жа адзін у Беларусі) і не праверылі тут прысутных? Што гэта за стаўленне да таго, у чым вы мяне пастаянна пераконваеце? - паставіў слушнае пытанне кіраўнік дзяржавы. - Я не дарэмна вам задаў гэта пытанне, Дзмітрый Леанідавіч. Вы правільна зрабілі. Таму што ў нас гэта не прынята. Хоць ва ўсім свеце да Прэзідэнта людзі не заходзяць без каранціну, я не гавару не правераныя".
Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў: "Я спецыяльна задаў пытанне, каб задаць наступнае пытанне: калі вы да Прэзідэнта, адчыніўшы нагой дзверы заходзіце, дык навошта ж вы здзекуецеся з людзей? Калі да Прэзідэнта вы свабодна заходзіце?"
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ні ў аднаго чалавека за ўвесь перыяд пандэміі, які ішоў на сустрэчу да яго, не пыталіся, вакцынаваны ён або не, ці рабілі ПЛР-тэст: "Адна Качанава абуралася заўсёды: як так, да Прэзідэнта ідуць! Яна адказная па Мінску, а Палац Незалежнасці ў Мінску - яна заўсёды абуралася. Ну, паабураецца, і сама прыходзіць без тэсціравання".
"А чаму людзей тады напружваем? Чаму ўзнялі гвалт на ўсю краіну? Чаму міліцыю мабілізавалі на праверкі масачнага рэжыму. Мацаеце ўсюды, нават жанчын не шкадуючы", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
У сувязі з гэтым ён звярнуўся да кіраўніка МУС: "Я ж вас папярэджваў. Вам што, няма чым займацца? Вы чаму закон парушаеце? У нас няма закону такога". "Вы каму падыгрываеце?" - задаў пытанне Кіраўнік дзяржавы.
"Дык ужо калі лечыце, то лячыце як належыць. Пачынаючы ад гэтай зоны і заканчваючы ўсюды на вуліцах, Дзмітрый Леанідавіч. Узнялі бучу на ўсю краіну. Я думаю, губернатары нас пачулі. А то вось я гляджу ў Брэсце ўжо штрафаваць пачалі, і ўжо сілай, каленам на грудзі прымушаюць вакцынавацца. Я ж вас прасіў не дапускаць гэтага!", - заявіў беларускі лідар.
Ён прывёў прыклад, што на нараду ў Палац Незалежнасці частка спецыялістаў прыйшлі ў масках. "Гэта іх права. Я нікога не прымушаю. Тэртэль (Старшыня КДБ Беларусі. - Заўвага) да мяне прыходзіць - ніколі маску не адзявае. Гасподзь з ім. Піневіч прыходзіць, маску ў прыёмнай кінуў і зайшоў. Я нікога не прымушаю. Гэта ваша права", - заўважыў Кіраўнік дзяржавы.
"Калі чалавек хворы, той жа Піневіч, дапусцім, закавідзіў, ён ніколі да Прэзідэнта не пойдзе", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што гэтак жа павінен рабіць кожны жыхар Беларусі. "Тым больш, што мы цямнім перад людзьмі? Мы ж не ўсё ведаем аб гэтай хваробе. І кожны чалавек павінен распараджацца сваім лёсам так, як ён лічыць патрэбным. Але мы аб гэтым цяпер пагаворым", - сказаў Прэзідэнт.
"Бачыце, людзей яны пачалі штрафаваць. Хто вам даў права на гэта? Дзе, у якім законе напісана, што вы маеце права штрафаваць людзей?" - зноў абазначыў гэта пытанне Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што праваахоўныя органы недапрацоўваюць у іншых пытаннях, якія ляжаць непасрэдна ў сферы іх адказнасці. "У нас у Гомельскай вобласці, вось спытайце ў Субоціна (віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін. - Заўвага) і ў Міністра, кароў па начах рэжуць і прадаюць у Расію. Справіцца не можам. А міліцыя ў яго масачнікаў ловіць. Не дай бог ты мне не вылавіш гэту дрэнь (датычных да нелегальнага продажу мяса. - Заўвага) на працягу двух тыдняў! Расперазаліся, далей няма куды!" - падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт вярнуўся да тэмы COVID-19 і пытання розных абмежаванняў наконт гэтага. "Мы паводзім сябе агідна, а людзей прымушаем быць ідэальнымі. Не, Дзмітрый (Дзмітрый Піневіч. - Заўвага), гэта нікуды не варта. Вяртайцеся да таго, што мы рабілі ў першую хвалю", - запатрабаваў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт у сваім уступным слове расказаў, што яму далажылі аб сітуацыі ў тым ліку на падставе маніторынгу інтэрнэт-рэсурсаў. "Пра шаленства я ўжо вам сказаў: людзі шалеюць, нехта абураецца, нехта патрабуе. Але пытанні ўжо: "А дзе наш Прэзідэнт?" Слухайце, я кожны дзень у тэлевізары даю справаздачу перад людзьмі, чым я займаюся. Я ж не магу кожны дзень з раніцы да вечара займацца лячэннем людзей. Для гэтага ў мяне ёсць цэлае міністэрства і тысячы-тысячы ў белых халатах. Не ў брудных, не ў чорных", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён адзначыў, што ёсць шмат пытанняў, якія павінны быць у яго полі зроку. Адно з іх, напрыклад, - сітуацыя ў сельскай гаспадарцы, уборка ўраджаю, асеннія палявыя работы. "І санкцыі, нібыта, нам увялі - я таксама павінен быць у тэме і займацца гэтым пытаннем. І тысячы-тысячы такіх пытанняў", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
"Дзіцячы сад, словам. Прэзідэнта страцілі: ах, ён не лечыць людзей. Добра, з заўтрашняга дня пачну лячыць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - І гэта ж наша віна, Дзмітрый Леанідавіч. Гэта ж мы спалохалі людзей сваёй балбатнёй, сваімі размовамі. Напружваем, перанапружваем, але ж лепш не стала".
"Якія толькі драконаўскія метады вы за гэты час не ўвялі. І што, лепш стала? Ды не. Дзмітрый Леанідавіч, нам трэба лячыць людзей, нікуды не дзенемся", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што ён асабіста не супраць, каб людзі насілі маскі і вакцынаваліся, але ў першую чаргу трэба надаваць увагу пытанням лячэння. Ён упэўнены, што калі эфектыўна працаваць у гэтым напрамку, то літаральна на працягу месяца ўдасца мінімізаваць праблему. "А не будзем лячыць людзей, зоймемся кавіднай і антыкавіднай палітыкай - давядзём народ да бунтаў. Будзе як у Еўропе", - папярэдзіў ён.
Прэзідэнт таксама прывёў прыклад брацкай Расіі: "Я ж ведаю, наколькі яны напружаны: там і пальчаткі, і маскі - чаго там толькі няма. І ўсё роўна ўздым. І ўздым большы, чым у Беларусі. Дык вы глядзіце на свет і рабіце адпаведныя высновы".
"Яшчэ раз хачу падкрэсліць: нягледзячы на маё негатыўнае і строгае стаўленне да напружвання людзей (маскі і іншае), вакцынавацца трэба. Я ніколі супраць гэтага не быў. У адваротным выпадку навошта я з Пуціным дамаўляўся, каб мы атрымалі гэты "Спадарожнік", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Ён звярнуў увагу, што на той момант Расія толькі пачала пастаўляць вакцыну для ўласных патрэб і паставіла ўжо яе ў Беларусь. "Потым я папрасіў, каб у нас разлівалі гэту вакцыну. Потым мы зрабілі вывад, што будзем жыць з гэтым кавідам і нам патрэбна свая вакцына. Таму мы ўжо сёння завозім абсталяванне для вытворчасці па поўным цыкле ўласнай вакцыны. Гэту вакцыну мы ўжо атрымалі, яна ў нас ёсць у прабірках. І яе трэба сёння вырабіць, але для гэтага патрэбна сучаснае абсталяванне. І мы аснашчаем свой завод па вытворчасці вакцын, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Але каб я ўжо быў абсалютна перакананым чалавекам у гэтым плане - не. Але я не спецыяліст. Я не магу забараняць вакцынаваць людзей, але і напружваць вы людзей не будзеце".
Кіраўнік дзяржавы прывёў прыклад, як на адным з мінскіх заводаў вырашылі прэміраваць людзей за праходжанне вакцынацыі. У выніку практычна ўвесь калектыў там вакцынаваны. "Я, вядома, супраць таго, каб людзі куплялі сваё здароўе, але гэта права людзей і таго кіраўніка. Але ён іх не напружваў. Гэта значыць, розныя варыянты ў адрозненне ад, дапусцім, Брэсцкай вобласці, дзе з шабляй ходзяць і размахваюць. Магчыма, і іншыя губернатары сябе так паводзяць. Але гэта мы адстроім імгненна", - папярэдзіў Прэзідэнт.
У сувязі з гэтым Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, наколькі распрацаваныя яшчэ для барацьбы з першапачатковым уханьскім штамам вакцыны эфектыўныя супраць новых відаў віруса. Размова ў тым ліку і аб распрацоўваемым беларускай прэпараце. "Мы ўчора перажылі паўднёваафрыканскі, потым брытанскі, цяпер індыйскі і гэтак далей. А прышчапляемся чым? Вакцынай, якую закупілі ва "ўханьскі перыяд". Я не зусім разумею: спецыялісты гавораць, што муціруючы вірус, да яго трэба прыстасоўваць і вакцыну. Вы што, за паўтара года так прыстасаваліся? І наколькі эфектыўная "ўханьскага перыяду" вакцына да індыйскага віруса? Вось гэта вельмі важна", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на сітуацыю ў ЗША і Еўропе, асабліва ў суседзяў Беларусі. "Цяпер, глядзіце, рот закрыла ўся дасведчаная Еўропа: ніякай інфармацыі, усё "добра". Але там жа катастрофа. Вазьміце Латвію: крыху больш за мільён насельніцтва - сітуацыя ў сто разоў горшая, чым у Беларусі. Цішыня. Вы памятаеце, які мор быў у Злучаных Штатах Амерыкі ў перыяд першага ўздыму? І што, у іх усё добра? А хто ведае, як справы ідуць цяпер у Злучаных Штатах Амерыкі? Паразумнелі? А нашых пратэстуноў увесь час там стымулююць і грашыма, і іншым: давайце душыце Беларусь, давайце будзем звяргаць уладу на гэтых антыкавідных мерапрыемствах. Калі вы гэтага не бачыце, дык вы паслухайце, што я вам гавару", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.
"Калі пасяліліся і жывяце ў інтэрнэце, гасподзь з вамі. Тут вам не дапаможа ніякі "Рэмдэсівір" (процівірусны прэпарат. - Заўвага). Вы ж разумееце, што інтэрнэт стаў палітычным полем бойкі, бою. Калі вы там жывяце, там седзіце, толку не будзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што, распаўсюджваючы фэйкі і чуткі аб сітуацыі ў Беларусі, праціўнікі дзяржавы з-за мяжы хочуць ускалыхнуць краіну. "Так, сітуацыя напружаная. Таму людзі пачынаюць нервавацца, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Таму людзям патрэбна кампетэнтная ацэнка сітуацыі. Для чаго мы сёння і сабраліся: каб выпрацаваць падыходы на падставе тых законаў, якія ў нас ёсць".
Прэзідэнт канстатаваў, што грамадства ў Беларусі ў сітуацыі з каранавірусам на сённяшні дзень падзялілася па пытанні ахоўнага характару (маскі, сацыяльнае дыстанцыраванне і гэтак далей), а таксама ў дачыненні да вакцынацыі. "Павінен папярэдзіць усіх. Прэзідэнт мае права прыняць падобнае рашэнне. І маскі, і ахоўныя мерапрыемствы, і вакцынацыя - гэта выключна добраахвотная справа кожнага чалавека", - заявіў ён.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што можна дзейнічаць метадам пераконвання: "Я не выключаю, хоць дрэнна ўспрымаю, матэрыяльную зацікаўленасць. Як некаторыя кіраўнікі: вось табе 100-200 рублёў - ідзі, вакцынуйся. Разумны дырэктар палічыў: калі гэты чалавек не захварэе, то гэта для прадпрыемства будзе большы выйгрыш".
"Прымальныя любыя метады, акрамя прымушэння людзей. Папярэджваю ўсіх - міліцыю, санслужбы і іншых. У нас няма заканадаўчых асноў, і Прэзідэнт не прымаў такога рашэння, каб прымушаць людзей. Але прасіць іх трэба", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка разам з гэтым адзначыў, што ў шэрагу выпадкаў было б нядрэнна, калі б людзі насілі маскі. Напрыклад, у гандлёвых кропках, у транспарце. "Што датычыцца гандлю, я звярнуў бы ўвагу перш за ўсё на касіраў. Вось гэта катэгорыя сёння ў гандлі больш за ўсё знаходзіцца ў небяспецы. Таму і матэрыяльна трэба падтрымаць, таму што сядзець на касе ў масцы - гэта справа цяжкая", - адзначыў Прэзідэнт.
"Па масках, ахоўных сродках, дыстанцыраванні і вакцынацыі я выказаўся. Прымайце гэта да няўхільнага выканання. Ніякага націску на людзей, - падкрэсліў беларускі лідар. - Не дай бог, мне паступіць інфармацыя, што вы пачынаеце выганяць людзей з гандлёвых кропак, метро ці аўтобусаў, мала не падасца. Таму што гэта становіцца праблемай палітычнай. Людзі адзін на аднаго пачынаюць зверам глядзець. Толькі добраахвотнасць".
Што датычыцца знаходжання на адкрытым паветры, Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ў гэтым выпадку няма ніякай неабходнасці насіць маску. "На вуліцы чалавек павінен дыхаць свежым паветрам. Не трэба душыць людзей. Маска на вуліцы не патрэбна", - сказаў ён.
Гаворачы аб вакцынацыі, Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што вакцынавацца трэба. "Мы з гэтай заразай будзем жыць заўсёды, - лічыць Кіраўнік дзяржавы. - Вакцынавацца трэба, і ў гэтым напрамку трэба прыкласці дадатковыя намаганні. Таму што ўжо нам практыка паказвае".
Паводле слоў Прэзідэнта, асноўныя групы насельніцтва, якім трэба сёння ўдзяліць увагу ў плане вакцынацыі - гэта людзі пажылога ўзросту і цяжарныя жанчыны.
"Тут правільна спецыялісты сказалі: вакцына - гэта не панацэя ад таго, што чалавек не захварэе. Ён можа захварэць. Але смяротнасць сярод вакцынаваных амаль нулявая", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Гэтак жа зусім нязначная колькасць вакцынаваных і сярод тых, хто цяжка пераносіць хваробу.
"Якую можна зрабіць выснову - вакцына дапамагае. Прынамсі нам трэба пражыць асенне-зімовы перыяд да наступнага лета. Вакцына тут нам добрая падмога. Далей жыццё нам пакажа, як дзейнічаць, што нам рабіць. І мы мудра зрабілі, калі дамовіліся, што мы сваю вакцыну, якую мы ў прабірцы ўжо маем, выпусцім у абарот у 2023 годзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён нагадаў, што гэта рашэнне матывавана тым, што на той момант, магчыма, будзе зусім іншы штам кавіду. "І сёння бачым, што ён можа быць. Мы ўжо 4 або 5 штамаў перажылі. Сёння дэльта-штам. Таму мы якраз вырабім сваю вакцыну і прыстасуем яе да таго віруса, які будзе цыркуляваць у 2023 годзе", - заявіў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер вельмі шмат зроблена для таго, каб выпускаць айчынную вакцыну. "Ёсць праект. Мы закупляем абсталяванне для таго, каб у нас быў свой завод па вытворчасці вакцын, як гэта робіцца ў Кітаі, Расіі, ЗША, яшчэ ў некалькіх дзяржавах. У нас павінна быць свая надзейная вакцына", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
У цэлым жа Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць пастарацца захаваць звычайны лад жыцця людзей. У гэтым пытанні ён чарговы раз нагадаў аб неабходнасці падтрымліваць здаровы лад жыцця, што ў тым ліку дапамагае процістаяць вірусам і іншым хваробам. "І больш на вуліцы, больш трэба дыхаць і прымусіць лёгкія працаваць. Тады, калі і захварэеш, лягчэй будзе перанесці", - упэўнены Кіраўнік дзяржавы.
"Вельмі важнае пытанне, на якое я хацеў звярнуць увагу. Зусім нядаўна Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб тым, што спынены планавыя агляды. Дык вось, Аляксандр Мікалаевіч (памочнік Прэзідэнта Аляксандр Косінец. - Заўвага), вам як памочніку даручэнне: разам з Міністэрствам аховы здароўя неадкладна падрыхтаваць план мерапрыемстваў, каб не было адмены ніякіх планавых аглядаў. Я ведаю, у што гэта выліваецца, па першай хвалі, - даручыў Кіраўнік дзяржавы. - Таму вы першы, Піневіч - другі. Урачы, чыноўнікі ад аховы здароўя, якія сядзяць тут, - у паліклінікі і прымайце людзей. Вядзіце дыспансерызацыю".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калі размова ідзе аб некаторых відах рэабілітацыі, напрыклад, неабходнасці распрацоўваць ногі або рукі, то ў цяперашніх умовах гэта, магчыма, трэба рабіць і ў дамашніх умовах пры ўдзеле сваякоў. "А там, дзе трэба кансультаваць людзей і праводзіць планавыя аперацыі, нават планавыя кансультацыі, мне план на стол. Ніякай адмены планавых маніпуляцый, аперацый, кансультацый быць не павінна", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Ён станоўча ацаніў той факт, што ў Беларусі ў цяперашняй абстаноўцы прыцягнулі да аказання дапамогі насельніцтву студэнтаў медыцынскіх ВНУ. Ён таксама звярнуў увагу на вопыт Расіі, дзе запрасілі пенсіянераў, якія працавалі ў медыцынскай сферы. "І ў Расіі людзі адгукнуліся. І ў нас шмат на пенсіі ёсць урачоў. Яны не ўсе вернуцца ў клінікі, каб дапамагчы. Ды ў нас і не трэба цяпер гэта. Але планавыя агляды і мерапрыемствы, якія вы ўчора адмянілі, зрабіце, каб яны вярнуліся", - сказаў Прэзідэнт.
"Аляксандр Мікалаевіч, адказваеце за гэта галавой. Людзі маюць патрэбу не проста ў медыцынскай падтрымцы. Калі яны да вас прыходзяць, пагавораць з вамі, ім ужо лягчэй будзе. У асноўным жа гэта старыя. Рашэнне прынята. Займайцеся. Асобна мне на наступным тыдні даложыце", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Я пагляджу, што мы маем на рэзервовым фондзе Прэзідэнта, колькі ў нас астатак. Мы яго бераглі, не трацілі. Мы выдзелім гэтыя сродкі для таго, каб падтрымаць нашых урачоў, закупіць у запас і лякарствы, і іншыя матэрыялы", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што ў цэлым у Беларусі спраўляюцца з пандэміяй. На яго думку, гэта ўдалося дзякуючы таму, што ў час першай хвалі ў краіне не сталі спыняць вытворчасці. "У нас экспарт у гэтым санкцыйным годзе вышэйшы, чым калі-небудзь. А калі ёсць экспарт, ёсць паступленне валюты. І сёння мы прадаём ужо больш, чым спажываем, - канстатаваў Кіраўнік дзяржавы. - Пакуль мы спраўляемся самі і, я думаю, справімся, калі мы ўсе мабілізуемся".
У лістападзе 2020 года па даручэнні Кіраўніка дзяржавы былі арганізаваны рэгіянальныя штабы па рэагаванні на сітуацыю з COVID-19. Адказнымі за іх работу былі вызначаны губернатары і памочнікі Прэзідэнта, а ў складзе штабоў - лепшыя ўрачы-інфекцыяністы, прадстаўнікі медыцынскай навукі, іншыя спецыялісты. "Гэта людзі, якім я не толькі давяраю, але гэта добрыя спецыялісты", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Разам з тым Прэзідэнт звярнуў увагу, што цяпер штабы па рэагаванні на сітуацыю з COVID-19 не задзейнічаны на поўную моц. "У мяне такое ўражанне, што вы не ў поўнай меры, мякка кажучы, запрэгліся ў гэтыя калёсы. Мы пакуль працуем не з поўнай аддачай і не ў поўным аб'ёме. Але хачу вас папярэдзіць, што перш за ўсё вы несяце адказнасць за тую вобласць, куды вы накіраваны", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, менавіта профільныя спецыялісты штабоў адказваюць за прыняцце неабходных мер у процідзеянні каранавірусу, а потым ужо губернатары. "Чаму? Таму што функцыі і ролі зусім іншыя. Вы - спецыялісты. Вы ведаеце, як лячыць, - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да спецыялістаў рэгіянальных штабоў. - Вы павінны пракантраляваць, дзе чаго не хапае".
"Вы павінны бачыць, чаго не хапае, падказаць, а губернатар у вас там, на месцы, - гэта ваша правая рука ў гэтым пытанні. Ён ваш памочнік, ваш забеспячэнец. Лякарствы, сродкі індывідуальнай аховы, ШВЛ, кісларод і іншае - ён павінен хутка вырашыць гэтыя пытанні", - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт таксама адзначыў, што не павінны заставацца ў баку ад вырашэння надзённых праблем і ўпаўнаважаныя Кіраўніка дзяржавы, і яго памочнікі, якія працуюць у абласцях. "Я пераканаўча вас прашу (не хачу даваць ніякіх ацэнак) падключыцца ў поўнай меры да арганізацыі лячэння людзей на месцах", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў цяперашняй сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі не бачыць ніякай катастрофы і падзяляе асцярожны аптымізм спецыялістаў на месцах, якія гавораць аб намечаным некаторым зніжэнні тэмпаў захваральнасці.
"Сітуацыя зразумелая. Я недзе тыдні два таму чарговы раз дапытваў (інакш не скажаш) Міністра аховы здароўя. Мы прыйшлі абодва да адной высновы, што гэты тыдзень і наступны будуць вельмі паказальныя ў лячэнні людзей, і перш за ўсё ў лячэнні каранавіруснай інфекцыі", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"У мяне пасля сённяшняга абмеркавання гэта ўражанне (або такі асцярожны прагноз) узмацнілася. Гэты і наступны тыдзень дадуць нам вынік", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу ўдзельнікаў нарады на вельмі сур'ёзнае пытанне - выкарыстанне чарговага ўздыму захваральнасці на каранавірусную інфекцыю для эканамічнага і палітычнага аслаблення асобных краін. "Тое, што эканамічна гэта ўсё выкарыстоўваецца дзяржавамі, сёння ўжо не аспрэчваецца. Моцныя дзяржавы хочуць знішчыць сваіх канкурэнтаў. Моцныя дзяржавы - такія, дапусцім, як Злучаныя Штаты Амерыкі, Еўрапейскі саюз. Заўсёды патрэбны рынкі. Таму калі мы спынім свае прадпрыемствы, гэта будзе добра для іх", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Эканамічная вайна ідзе ў сусветным маштабе. І самыя слабыя дзяржавы эканамічна могуць загінуць. З майго пункту гледжання, хутчэй за ўсё, загінуць", - лічыць Прэзідэнт.
Акрамя таго, вялікую насцярожанасць Кіраўніка дзяржавы выклікае выкарыстанне тэматыкі захваральнасці на COVID-19 у палітычных мэтах. "Кавід у першае прышэсце, вы памятаеце, выкарыстоўваўся палітычна, і мы якраз падпалі пад гэта - у нас была электаральная кампанія. Самым галоўным трыгерам быў кавід. Каму гэта незразумела? Пачынаецца палітычны шантаж і выкарыстанне вось у гэту хвалю. І нам пажадана хутчэй прайсці і вытрымаць у гэты складаны час", - адзначыў беларускі лідар.
Інфармацыйны шум вакол сітуацыі з каранавірусам ствараецца праціўнікамі беларускай дзяржавы спецыяльна. "Вы ведаеце, як з кавідам нам давядзецца жыць, так і з гэтымі балбатунамі ў інтэрнэце. Таму менш трэба на гэта звяртаць увагі", - лічыць беларускі лідар.
"Гэта ж не нашы знутры тут крычаць. А крычаць з-за мяжы: з Польшчы, Літвы, можа быць, часткова з іншых дзяржаў. Чаму крычаць: грошы трэба адпрацаваць, грошы ўзялі вялікія. І потым жа жыць хочацца добра, таму яны такім чынам зарабляюць", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Акрамя таго, праціўнікі беларускай дзяржавы разлічваюць на мяцеж у Беларусі. Галоўная іх задача - узбунтаваць людзей і вывесці іх на вуліцу, каб яны выступілі супраць улады, заявіў Аляксандр Лукашэнка. "Я пачынаю глядзець, што гэта за каналы - жулікі і бандыты, супраць якіх Камітэт дзяржбяспекі змагаецца не першы месяц і якія ў нас аб'яўлены экстрэмістамі", - дадаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў жорстка спыняць факты, калі хто-небудзь ва ўмовах пандэміі спрабуе нажыцца на здароўі людзей, у разы завышаючы кошт тых ці іншых паслуг.
На нарадзе Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў далажыў аб шэрагу негатыўных выпадкаў. Напрыклад, кошт кіслароду ў залежнасці ад вобласці ўзрастае ў 2-5 разоў. Вялікая колькасць грошай траціцца на транспарціроўку. "У Гродзенскай вобласці 12 медустаноў працавалі праз іпэшніка, які нічога не рабіў. У яго не было ні транспарту, ні спецыялістаў. Проста паклаў 500 тысяч у кішэню. Такія факты цяпер выкрываюцца. Узбуджаны крымінальныя справы і па іншых абласцях", - адзначыў кіраўнік КДК.
Ёсць негатыўныя факты і ў адносінах да тэхнічнага абслугоўвання апаратаў, калі кошт такіх паслуг таксама адрозніваецца ў залежнасці ад вобласці ў 2-7 разоў. "Не гаворачы ўжо аб куплі запчастак, калі спрабуюць былыя ва ўжытку, адноўленыя ў тры разы даражэй (рэалізаваць. - Заўвага)", - расказаў ён.
"З улікам таго, што на гэта трацяцца вялікія грошы, немалаважна паглядзець памер тых выплат і суб'ектаў, якія працуюць з гэтымі грашамі", - лічыць Васіль Герасімаў.
Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым даў канкрэтнае даручэнне: "Калі вы бачыце, што нехта паклаў у кішэню, як вы сказалі, 500 тысяч або мільён рублёў, дык вы дастаньце. У вас дастаткова паўнамоцтваў. Павыварочвайце кішэні".
"Таму што калі нягоднікі ўжо нажываюцца на здароўі людзей, калі напружана ўсё да мяжы... Увесь свет на дыбкі стаў. Мы немалыя грошы трацім на гэта. Дастаньце іх, і прытым пажадана аператыўна", - запатрабаваў Кіраўнік дзяржавы.
"Якраз разам з міліцыяй. Замест таго каб ганяць людзей за маскі (гэта з заўтрашняга дня будзе спынена). У міліцыі вызваляцца людзі. І дастаньце іх кожнага. А потым мы дойдзем да губернатараў і канкрэтных людзей, якія там павінны гэта ўсё кантраляваць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Аляксандр Лукашэнка па выніках нарады па эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне даў шэраг даручэнняў чыноўнікам, якія датычацца мер, што прымаюцца па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.
"Нягледзячы на мой строгі тон, давайце дамовімся - урачы павінны лячыць людзей. Паўтараю тое, што я вам гаварыў у першую кавідную хвалю. Нікуды іх адцягваць не трэба, тыпу бегаць па горадзе і глядзець, адзелі маскі ці не адзелі, - гэта таксама не ваша справа, не адцягвайце ўвагу на гэта", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, калі грамадзяне хочуць выкарыстоўваць маскі, гэта іх права, тым больш у краіне вырабляецца дастаткова сродкаў індывідуальнай аховы. Але і схіляць людзей да масачнага рэжыму не трэба. "Хто хоча, той будзе насіць. Але ўрачам адцягваць увагу на гэта, эпідэміёлагам або санэпідстанцыі - гэта марнатраўна", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.
Асаблівую ўвагу ён звярнуў на лячэнне цяжарных, студэнтаў і пажылых людзей, а таксама вакцынаванне гэтых катэгорый грамадзян.
"Вы ж бачыце, што моладзь, як бы шмат яна ні хварэла, усё ж такі пераносіць гэтыя хваробы. Калі няма ў моладзі спадарожных захворванняў, яны нармальна выходзяць з гэтага стану. Не аслабляйце ўвагу на старых. Не дай бог перакінецца гэта зараза на старых, мы страцім велізарную частку насельніцтва", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Сітуацыя ў дамах-інтэрнатах для пажылых і інвалідаў была ўзята на кантроль дэпутацкім корпусам. Як адзначыў у час нарады Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, у краіне функцыянуе 156 стацыянарных устаноў, там пражываюць каля 20,5 тыс. грамадзян. На сённяшні дзень 8 дамоў-інтэрнатаў працуе вахтавым метадам.
"У цэлым Міністэрствам аховы здароўя і Мінпрацы праведзена вялікая работа па вакцынацыі. 96% пражываючых вакцынаваны. Таму захварэлых у дамах-інтэрнатах толькі 10 чалавек", - заявіў Уладзімір Андрэйчанка.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што нядаўна даручыў Міністру замежных спраў звязацца з кіраўніцтвам Індыі і дамовіцца аб набыцці дадатковых партый процівірусных прэпаратаў.
"Я папрашу Прэм'ер-міністра, каб ён строга ўзяў на кантроль гэта пытанне, - даручыў Прэзідэнт. - Калі трэба, падключыце мяне. Я пагавару з Прэм'ер-міністрам (Індыі. - Заўвага)".
Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, часам у СМІ можна прачытаць матэрыялы аб праблемах з забеспячэннем раённых бальніц апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх. Маўляў, у якім-небудзь раёне можа не хапаць гэтага абсталявання, і тады хворых перавозяць на лячэнне ў суседні горад.
"Я хачу, каб людзі разумелі: мы не можам у кожную раённую бальніцу паставіць 10-12 апаратаў ШВЛ. Таму што яны не патрэбны будуць там, калі пройдзе гэты кавід. Я гаварыў аб тым, што гэта нятанна. Па-другое, іх вельмі складана цяпер набыць: там усё ўжо распісана. Недзе штук 15 мы яшчэ атрымаем да канца года, - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - Але пытанне не ў гэтым. Калі тут на 100% загружаны апараты ШВЛ, а ў суседнім раёне з 10 толькі 2, дык чаму туды на машыне хуткай дапамогі за 40 кіламетраў не перакінуць чалавека? Страху тут абсалютна ніякага няма. Гэта наша пытанне, як лячыць чалавека, таму людзі павінны разумець становішча, якое сёння складваецца".
Прэзідэнт дадаў, што ў цэлым па краіне задзейнічана толькі каля 50% апаратаў ШВЛ, таму дадаткова закупляць гэта дарагое абсталяванне немэтазгодна.
Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў Міністра аховы здароўя, што працягласць знаходжання пацыентаў у стацыянары будзе ўзята на асаблівы кантроль.