Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена працоўным калектывам і працаўнікам АПК розных рэгіёнаў Беларусі
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена працоўным калектывам і працаўнікам аграпрамысловага комплексу розных рэгіёнаў краіны. Узнагароды яны ўдастоены за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Адпаведнае Распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Сярод узнагароджаных - працаўнікі АПК Гродзенскай вобласці і Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, а таксама калектывы шасці арганізацый: кааператываў "Асавецкі" Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці і "Азёры Гродзенскага раёна" Гродзенскай вобласці, адкрытых акцыянерных таварыстваў "Навасёлкі-Лучай" Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці і Азярыцкі-Агра" Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці, сельгаспрадпрыемства "Эксперыментальная база "Крынічная" Мазырскага раёна Гомельскай вобласці і сельгасвытворчасці "Газавік-Сіпакова" вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Магілёўаблгаз" Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.