Ордэнам Маці ўзнагароджаны 32 жыхаркі Віцебскай, Гродзенскай абласцей і Мінска
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 мая падпісаў Указ № 196 аб узнагароджванні одэнам Маці.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, арганізацый будаўнічай галіны, пракуратуры і Міністэрства ўнутраных спраў, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, а таксама хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных - вядучы спецыяліст па забеспячэнні асноўнай дзейнасці пракуратуры Талачынскага раёна Людміла Альхімовіч, загрузчык сыравіны Дубровенскага льнозавода Ала Белахвостава, настаўнік гімназіі № 9 імя Кірычэнкі Гродна Марыя Кісель, кантралёр службы ўліку газу і рэжымаў газазабеспячэння Смаргонскага вытворчага ўпраўлення прадпрыемства "Гроднааблгаз" Вольга Мінчэня, важаты службовых сабак кіналагічнага падраздзялення службы авіяцыйнай бяспекі Нацыянальнага аэрапорта Мінск Алена Васільчанка, мастак-пастаноўшчык заслужанага калектыву "Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі" Алена Каляснікава.
Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 32 жыхаркі Віцебскай, Гродзенскай абласцей і горада Мінска.