Афіцыйны візіт у Рэспубліку Экватарыяльная Гвінея

  • 11

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Экватарыяльную Гвінею. Самалёт Кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў аэрапорце сталічнага горада Малаба.

У аэрапорце Кіраўніка беларускай дзяржавы сустракаў віцэ-прэзідэнт краіны Тэадора Нгема Абіянг Манге.

Беларускага лідара ў аэрапорце чакалі не толькі афіцыйныя асобы, але і шматлікія мясцовыя жыхары, творчыя калектывы. Традыцыйныя песні і гарачыя афрыканскія танцы - прымаючы бок зрабіў усё, каб сустрэча Аляксандра Лукашэнкі была не толькі ахутана экватарыяльным цяплом, але і напоўнена атмасферай шчырай дружбы і гасціннасці.