Народная артыстка СССР Аляксандра Пахмутава ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў

    Кампазітар, народная артыстка СССР Аляксандра Пахмутава ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў.  Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Гэтай узнагароды Аляксандра Пахмутава ўдастоена за значны ўклад у развіццё музычнага мастацтва, умацаванне міру, беларуска-расійскіх адносін і культурных сувязей, плённую творчую дзейнасць, якая садзейнічае збліжэнню і ўзаемаўзбагачэнню нацыянальных культур.