Касманаўт Алег Навіцкі ўзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў
Інструктар-касманаўт-выпрабавальнік атрада касманаўтаў расійскай дзяржаўнай карпарацыі "Раскосмас" Алег Навіцкі ўзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Гэтай узнагароды Алег Навіцкі ўдастоены за значныя дасягненні ў асваенні космасу і вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнародных сувязей.