Дзяржаўных узнагарод удастоены 32 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці
Дзяржаўных узнагарод удастоены 32 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведны Указ № 68 падпісаў 25 лютага Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у барацьбу са злачыннасцю, развіццё лёгкай, харчовай, машынабудаўнічай і хімічнай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, грамадзянскай авіяцыі, высокія вытворчыя паказчыкі, выдатныя дасягненні ў сферах.
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны першы намеснік генеральнага дырэктара па арганізацыі вытворчасці ААТ "Авіякампанія "Белавія" Глеб Пархамовіч і галоўны механік Мінскага завода халадзільнікаў ЗАТ "АТЛАНТ" Аляксандр Шынкевіч.
Медаля "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку" ўдастоены старшы следчы па асабліва важных справах аддзела па расследаванні кіберзлачынстваў галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця папярэдняга следства цэнтральнага апарату Следчага камітэта Максім Караваеў.
Вялікая група работнікаў удастоена медаля "За працоўныя заслугі". У іх ліку - інжынер-тэхнолаг тэхнічнага аддзела Аршанскага льнокамбіната Ірына Белякова, прафесар кафедры гідратэхнічнага і энергетычнага будаўніцтва, воднага транспарту і гідраўлікі БНТУ Уладзімір Івашачкін і трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ "Кухчыцы" Віктар Сіцько.
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута пладаводства Анатоль Крыварот.
Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь.
Звання "Заслужаны дзеяч навукі" ўдастоены галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі распрацоўкі інтэнсіўных тэхналогій вытворчасці малака і ялавічыны Навукова-практычнага цэнтра НАН па жывёлагадоўлі Міхаіл Бараноўскі і прафесар кафедры оптыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Анатоль Сердзюкоў.
Званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі" прысвоена дырэктару ААТ "Інстытут Белдзіпрааграхарчпрам" Уладзіміру Гракуну, "Заслужаны работнік адукацыі" - прафесару кафедры біялогіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Рыгору Ганчарэнку, "Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту" - дэкану факультэта аздараўленчай фізічнай культуры БДУФК Наталлі Машарскай.
Звання "Заслужаны майстар спорту" ўдастоены спартсмены-інструктары нацыянальных каманд Беларусі па боксе і цяжкай атлетыцы Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі" Юлія Апанасовіч і Яўген Ціханцоў.


