Цырымонія развітання з Міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем
- 7
- 0:53
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі развітання з Міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, які заўчасна пайшоў з жыцця 26 лістапада.
На цырымоніі, што праходзіла ў сталічным Доме афіцэраў, прысутнічалі члены сям'і Уладзіміра Макея і супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў. Развітацца з кіраўніком беларускага МЗС прыбылі таксама вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, дзяржаўных органаў.