Беларусь спрасціла парадак дзяржаўнай рэгістрацыі прэпаратаў традыцыйнай кітайскай медыцыны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 чэрвеня падпісаў Указ № 161, накіраваны на развіццё інавацыйнай і традыцыйнай медыцыны, рэалізацыю праектаў у галіне фармацэўтыкі, вытворчасці медыцынскіх вырабаў і абсталявання ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень".
Дакументам устанаўліваецца спрошчаны парадак дзяржаўнай рэгістрацыі біялагічных актыўных дабавак да ежы, вырабленых і зарэгістраваных у Кітаі, для абарачэння на тэрыторыі Беларусі. Гэта новаўвядзенне накіравана на папулярызацыю і даступнасць прэпаратаў традыцыйнай кітайскай медыцыны для беларускіх грамадзян.
Спрошчаны ўмовы аказання медыцынскіх паслуг на тэрыторыі індустрыяльнага парка "Вялікі камень" з прымяненнем лекавых прэпаратаў, медыцынскіх вырабаў, методык лячэння, зарэгістраваных у Кітаі і шэрагу іншых краін з развітой рэгулятарнай сістэмай у галіне медыцыны і фармацэўтыкі.
Медыцынскія паслугі, якія аказваюцца рэзідэнтамі індустрыяльнага парка з прымяненнем палажэнняў Указа, уключаны ў аб'екты добраахвотнага медыцынскага страхавання.