Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб заснаванні Міжнароднай арганізацыі па медыяцыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб ратыфікацыі Канвенцыі аб заснаванні Міжнароднай арганізацыі па медыяцыі".

    Гэты міжнародны дагавор вызначае мэты і задачы арганізацыі, у ім замацаваны катэгорыі спрэчак, якія падлягаюць разгляду, рэгламентаваны працэдурныя пытанні правядзення медыяцыі.

    Кіраўніком дзяржавы таксама падпісаны Закон, якім ратыфікаваны пратаколы аб унясенні змяненняў у канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года і ад 7 кастрычніка 2002 года. У канвенцыях замацоўваюцца палажэнні, якія дадуць магчымасць забяспечыць прымусовае выкананне судовых загадаў аб спагнанні аліментаў на непаўналетніх дзяцей у краінах СНД.