Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон, якім комплексна карэкціруецца Кодэкс аб адукацыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон, якім комплексна карэкціруецца Кодэкс аб адукацыі.

    У дакумент уключаны нормы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці, якасці і даступнасці адукацыі, пашырэнне дзяржаўнай абароны вучняў, маладых спецыялістаў і сацыяльна слабаабароненых катэгорый дзяцей і моладзі, а таксама на ўзмацненне адказнасці суб'ектаў адукацыйных адносін.

    У прыватнасці, Урад надзяляецца паўнамоцтвамі на пераразмеркаванне і перанакіраванне на работу маладых спецыялістаў, прадастаўленне ім дадатковых сацыяльных гарантый, а мясцовыя органы ўлады - на арганізацыю бясплатнай перавозкі вучняў у межах населеных пунктаў да месцаў правядзення адукацыйных, спартыўных, культурных і іншых мерапрыемстваў.

    Школам, размешчаным у пасёлках гарадскога тыпу і сельскіх населеных пунктах, прадастаўляецца магчымасць ажыццяўляць падрыхтоўку вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў і самаходных машын.

    Пералік дзяцей, якія маюць пераважнае права пры прыёме ў санаторныя школы-інтэрнаты, дапоўнены катэгорыяй "дзеці-інваліды" да 18 гадоў у мэтах іх сацыяльнай падтрымкі.

    Права на атрыманне гранта на падрыхтоўку да паступлення ў беларускія ўстановы адукацыі прадастаўлена іншаземцам.

    У лік педагагічных работнікаў уключаны прыёмныя бацькі і бацькі-выхавальнікі ў мэтах павышэння іх статусу.

    Замацавана патрабаванне да вучняў школ прытрымлівацца дзелавога стылю ў адзенні.

    Законам прадугледжаны таксама іншыя нормы, якія карэкціруюць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі з улікам тэндэнцый развіцця сучаснай адукацыйнай прасторы і практыкі прымянення дзеючага кодэкса.