Адобраны праект пагаднення са Шры-Ланкой аб паветраных зносінах

    У якасці асновы для правядзення перагавораў адобраны праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Шры-Ланкі аб паветраных зносінах. Адпаведны Указ № 160 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 мая.

    На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства транспарту і камунікацый.