Адобраны праект дагавора Беларусі і Расіі аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 снежня падпісаў Указ № 453, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект дагавора паміж Беларуссю і Расіяй аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы.
На правядзенне перагавораў па праекце названага дакумента ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.