Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка падпісаў Указ № 92, накіраваны на ўдасканаленне парадку цэнаўтварэння ў будаўніцтве.
Дакументам устаноўлена, што пры фарміраванні каштарыснай вартасці канкрэтных аб'ектаў будаўніцтва замест адзінага прагнознага індэкса цэн будуць выкарыстоўвацца дыферэнцыраваныя індэксы кошту па розных артыкулах затрат (будаўніча-мантажныя работы, абсталяванне, іншыя затраты).
У мэтах забеспячэння адзіных падыходаў такі парадак распаўсюджваецца на работы па капітальным і бягучым рамонце, а таксама на работы па тэхнічнай мадэрнізацыі.
Прымяненне асобных прагнозных індэксаў дасць магчымасць больш аб'ектыўна вызначаць кошт затрат пры ўзвядзенні аб'ектаў і адлюстроўваць рэальныя вынікі работы будаўнічага комплексу.
-
Спампаваць 92uk.pdf277 Кб