Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва

Указ № 253 ад 25 ліпеня 2022 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 ліпеня Указ № 253 "Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва".

Дакументам прадастаўлена права мясцовым выканаўчым і распарадчым органам прымаць у эксплуатацыю аднакватэрныя жылыя дамы і нежылыя пабудовы, узведзеныя грамадзянамі без дазволаў і праектнай дакументацыі (за выключэннем размешчаных у Мінску). Пры гэтым такія пабудовы не будуць прызнавацца самавольнымі.

Указ уступае ў дзеянне з 1 верасня 2022 года і мае часовы характар (да 1 студзеня 2025 года). Дакумент дазволіць узаконіць самавольныя пабудовы, узведзеныя грамадзянамі на зямельных участках, атрыманых імі да 1 верасня 2022 года.