Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруецца Указ № 630 ад 5 снежня 1997 г.)

Указ № 452 ад 3 снежня 2024 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 снежня падпісаў Указ № 452, якім актуалізуецца з улікам сучасных тэндэнцый развіцця інфармацыйнай сферы Указ № 630 "Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі". 

Дакумент прыняты ў мэтах аб'ектыўнага адлюстравання ў СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах грамадска значнай інфармацыі, а таксама выяўлення і аператыўнага вырашэння змешчаных у ёй праблем. Ён арыентаваны на развіццё сучасных каналаў зваротнай сувязі з насельніцтвам і больш шырокае выкарыстанне патэнцыялу дзяржаўных СМІ пры падрыхтоўцы матэрыялаў крытычнай аналітыкі.

Прадугледжаныя ва Указе нормы дадуць магчымасць узмацніць узаемадзеянне дзяржорганаў, СМІ і экспертнай супольнасці па інфармаванні насельніцтва, у тым ліку аб праблемных пытаннях і шляхах іх вырашэння.