Аб праекце міжнароднага дагавора

Указ № 451 ад 3 снежня 2024 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 снежня падпісаў Указ № 451, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года ў частцы, што датычыцца асаблівага механізма пры правядзенні расследаванняў і прыняцці рашэнняў аб прымяненні або непрымяненні спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер.

На правядзенне перагавораў па праекце пратакола ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.