Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (карэкціруюцца ўказы № 372 ад 2 чэрвеня 2006 года і № 365 ад 9 кастрычніка 2017 года)

Указ № 40 ад 4 лютага 2021 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 лютага падпісаў Указ № 40 па пытаннях далейшага рэгулявання аграэкатурызму, дапрацаваны Урадам па выніках нарады ў Кіраўніка дзяржавы 21 студзеня 2021 года.

Дакументам прадугледжана прадаўжэнне да 2025 года існуючых умоў вядзення гаспадарчай дзейнасці ў сферы аграэкатурызму, уключаючы льготнае крэдытаванне ў ААТ "Белаграпрамбанк" у памеры да 2 тыс. базавых велічынь пад 5% гадавых на тэрмін да 5 гадоў. Уладальнікі бізнесу таксама атрымалі права аказваць паслугі на тэрыторыі дзвюх аграэкасядзіб. Удакладнены парадак спынення такой дзейнасці і прадастаўлення справаздачнасці.
 
Гэтыя меры прыняты ў мэтах паляпшэння занятасці і ўмоў жыцця грамадзян у сельскай мясцовасці, удасканалення сельскай інфраструктуры.