Аб рэалізацыі ювелірных вырабаў праз інтэрнэт-магазіны

Указ № 36 ад 1 лютага 2021 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 лютага падпісаў Указ № 36 "Аб рэалізацыі ювелірных вырабаў праз інтэрнэт-магазіны".

У адпаведнасці з Указам, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць ліцэнзіі на дзейнасць, звязаную з каштоўнымі металамі і камянямі, складнікам работ і паслуг якой з'яўляецца рознічны гандаль, маюць права з 12 красавіка 2021 года па 31 жніўня 2022 года ажыццяўляць інтэрнэт-гандаль ювелірнымі і іншымі бытавымі вырабамі, зробленымі ў Беларусі і маркіраванымі кодамі ідэнтыфікацыі, па-за месцамі выканання сваіх работ або аказання паслуг.

Асаблівасці інтэрнэт-гандлю гэтымі таварамі будуць вызначаны Саветам Міністраў.