Аб праекце міжнароднага дагавора
Указ № 398 ад 14 лістапада 2025 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 лістапада падпісаў Указ № 398, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб парадку фарміравання і выканання бюджэту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ад 1 снежня 2017 года.
Праектам пратакола замацоўваецца магчымасць выплаты штогадовых узносаў у бюджэт ШАС не толькі ў доларах ЗША, але і ў іншых валютах.
На падпісанне гэтага міжнароднага дагавора ўпаўнаважаны Урад. Плануецца, што гэта адбудзецца ў ходзе пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў (прэм'ер-міністраў) дзяржаў - членаў ШАС у Маскве, намечанага на 17-18 лістапада бягучага года.
Спампаваць 398uk.pdf
734 Кб