Аб фондах Беларускай атамнай электрастанцыі
Указ № 32 ад 26 студзеня 2021 г.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 студзеня падпісаў Указ № 32 "Аб фондах Беларускай атамнай электрастанцыі".
Дакументам прадугледжана стварэнне фонду фінансавання работ па вывадзе з эксплуатацыі атамнай электрастанцыі і фонду фінансавання работ па падтрыманні і павышэнні бяспекі АЭС. Фарміраванне такіх фондаў з'яўляецца сусветнай практыкай.
Згодна з Указам РУП "Беларуская АЭС" пасля ўводу ў эксплуатацыю будзе штомесяц праводзіць адлічэнні грашовых сродкаў у адпаведныя фонды (не больш як 15% выручкі ад рэалізацыі электрычнай энергіі).
-
Спампаваць 32uk.pdf704 Кб